Лонг-Айленд (праліў)
Лонг-Айленд | |
---|---|
англ. Long Island Sound | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | 34 км |
Даўжыня | 177 км |
Размяшчэнне | |
41°05′48″ пн. ш. 72°52′52″ з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Атлантычны акіян |
Раздзяляе | Лонг-Айленд, Кантынентальныя штаты |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лонг-Айленд (англ.: Long Island Sound) — праліў паміж тэрыторыяй штата Канектыкут на поўначы і востравам Лонг-Айленд на поўдні.
Даўжыня праліва — каля 150 км, шырыня да 32 км[1]. У заходняй частцы праліў пераходзіць у вузкую пратоку («раку») Іст-Рывер, на берагах якой размешчаны Нью-Ёрк. Берагавая лінія моцна зрэзана, з боку акіяна мноства пясчаных кос.
Праліў багаты рыбай, малюскамі і ракападобнымі.
Рэкі, якія ўпадаюць у праліў, апрасняюць яго да стану саланаватасці. Вусці рэк Канектыкута, якія ўпадаюць у заліў, багатыя на земнаводных, чарапах. На берагах распаўсюджаны калоніі птушак.
Не вырашаны пытанне пра тое, хто адкрыў праліў. Вядома, што востраў Лонг-Айленд адкрыў у 1609 годзе Генры Гудзон[2]. Аднак першы зарэгістраваны праход па праліве здзейсніў галандзец Адрыен Блок, імем якога названы востраў ва ўсходняй частцы праліва.
Размяшчэнне на беразе Нью-Ёрка і буйных гарадоў Канектыкута спрыяе забруджванню вод, што адмоўна ўплывае на флору і фаўну тэрыторыі. Таксама з-за гэтага змяншаецца і папулярнасць у турыстаў[3].
Часам праліў Лонг-Айленд завецца «залівам»[4].
Зноскі
- ↑ Даведкавая інфармацыя Архівавана 14 верасня 2008.
- ↑ ВСЭ. Лонг-Айленд Архівавана 16 верасня 2008.
- ↑ Long Island Sound Study
- ↑ Слоўнік сучасных геаграфічных назваў. Лонг-Айленд(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- EPA: Long Island Sound (англ.)
- Eastern Long Island Sound Crossing (англ.)